Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Спіс цікавых месцаў у наваколлях Віцебска

   Прапануем вашай увазе некаторыя славутасці і цікавыя мясціны наваколляў Віцебска. Улічваючы час і асаблівасці групы, вы можаце планаваць паход па сваім разуменні. У спісе змешчаны славутасці найбольш блізкія да горада ці тыя, да якіх прасцей дабірацца на прыгарадным транспарце. Спіс не поўны, будзе дапаўняцца, спадзяемся на вашу дапамогу.

   Спіс утрымлівае помнікі гісторыі і культуры, славутыя мясціны, эканамічныя і адміністратыўныя аб'екты краю, помнікі прыроды і проста жывапісныя мясціны. Улічваючы наш спіс з аднаго боку, і узроставы склад групы, час, які маеце, фінансавыя магчымасці, турыстычнае абсталяванне, ваш асабісты досвед і пажаданні, надвор'е з другога боку, вы можаце распрацаваць свой асабісты паход. Калі казаць кампутарнай мовай, вы можаце скласці паход любой канфігурацыі, на любы густ. Нехта цікавіцца нашай флорай і фаўнай - выбірайце помнікі прыроды. Некаму больш падабаюцца помнікі ваеннай гісторыі - пракладвайце маршрут каб паглядзець менавіта іх. Адзначу толькі, што глядзеўшы тое, што вам падабаецца, варта пабачыць і тыя помнікі, якія знаходзяцца нездалек. Спіс адкрыты і ўвесь час дадаецца.

   Калі ў вас есць цікавая інфармацыя, дасылайце нам свае пасланні па адрэсе
211311, Віцебск, Лужасна, гімназія, ТЭКК "Дзвіна", Півавару Мікалаю ці па тэлефоне - 952-300 ці на e-mail: kraj@vitebsk.net                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты