Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Дзеячы Віцебшчыны Б - Г

Славутыя людзі

Дзеячы Віцебшчыны Б - Г

Без-Карніловіч Міхаіл Восіпавіч
(10.10.1796-19.1.1862)
       Беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губерніі. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831-47 праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай акругі. У час знаходжання на Беларусі збіраў гістарычны і этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх выдаў кнігу "Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі..." (СПб., 1855), дзе таксама разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту і культуры беларусаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі "нашчадкаў крывічоў", гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі. Адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230-40-я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, даказваў паходжанне вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў. Даў даволі аб'ектыўную характарыстыку беларускага народа, апісаў яго цяжкае жыццё, аднак як памешчык для паляпшэння сялянскай гаспадаркі прапанаваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем'і і нават злучаць у адну сям'ю (адзін двор) невялікія сем'і суседзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, выт-ворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі. М.Г.Чарнышэўскі лічыў гэту кнігу "не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі". Тв.: Внтебская губерния. СПб., 1852; Исторические сведення о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и другнх сведений, к ней же относящихся. СПб., 1855 (репр. изд. Мн., 1995).

Бонч-Асмалоўскі Анатоль Восіпавіч
(10.7.1857-23.9.1930)
       Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў г. Віцебск у багатай дваранскай сям'і. Скончыўшы Маскоўскі ліцэй у 1857, паступіў у інстытут інжынераў шляхоў зносін, у 1876 перайшоў на юрыдычны, потым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пазнаёміўшыся з Р.П.Ісаевым і І.І.Кабліцам, пачаў вывучаць народніцкую тэорыю, распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. Як прыхільнік рэвалюцыйнай арганізацыі народнікаў "Зямля і воля" падтрымліваў кантакты з А.Дз.Міхайлавым, М.А.Марозавым, С.Л.Пяроўскай. 3 1878 арганізоўваў студэнцкія зямляцтвы, якія лічыў зручнай формай рэвалюцыйнай прапаганды, быў адным з кіраўнікоў "Саюза зямляцтваў Пецярбурга". У 1879 увайшоў у гурток "Маладыя землявольцы", які пасля расколу "Зямлі і волі" (жнівень 1879) далучыўся да арганізацыі "Чорны перадзел". У лістападзе 1879 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Б.-А. арыштаваны і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён) з пазбаўленнем права вучыцца ў ВНУ. У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні "Чорнага перадзелу" ў Мінску (пачала працаваць у 1881). У красавіку 1882 арыштаваны, на працягу 5 месяцаў адбываў зняволенне ў мінскай турме. Стаўшы пасля смерці бацькі ўласнікам маёнтка Блонь, частку даходаў перадаваў на рэвалюцыйныя мэты. Разам з жонкай В.І.Вахоўскай пры ўдзеле групы народных настаўнікаў (у т.л. А.Я.Багдановіча ) арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі, спрабаваў стварыць "сацыялістычную арцель", распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопе Чарнігаўскай губ., дзе знаходзіўся па справах нелегальнай друкарні. 3 сярэдзіны 1880-х гадоў дзякуючы Б.-А. і яго жонцы Блонь стала апорным пунктам рэвалюцыянераў розных кірункаў: народнікаў, сацыял-дэмакратаў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Б.-А. - адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў), Блонскай сялянскай арганізацыі. У 1901 арыштаваны разам з сынам Іванам і іншымі, сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі, увайшоў у склад абласнога камітэта Паўночна-Заходняй арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (у Смаленску), у 1905 кааптаваны ў ЦК партыі эсэраў. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07: быў дэлегатам устаноўчага з'езда (ліпень-жнівень 1905) і Дэлегацкай нарады (лістапад 1905) Усерасійскага сялянскага саюза, 1-га з'езда партыі сацыя-лістаў-рэвалюцыянераў, друкаваў і распаў-сюджваў нелегальную літаратуру. У час Снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 змагаўся на барыкадах Прэсні ў Маскве. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. У студзені 1911 апраў-даны, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення ў крэпасці. У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам. У 1917 у Маскве, гласны гарадской думы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 абраны членам выканкома Уладзімірскага губернскага Савета сялянскіх дэпута-таў. 3 1918 у Мінску, актыўна ўдзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі знаходзіўся на не-легапьным становішчы. 3 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Аўтар успамінаў. Актыўнымі ўдзельнікамі рэвалюцыйнага руху былі яго сыны І.А.Бонч-Асмалоўскі і Р.А.Бонч-Асмалоўскі. Малодшы сын Г. А. Бонч-Асмалоўскі - вядомы антрапо-лаг і археолаг.

Будзіла Іосіф
       Беларускі мемуарыст 17 ст, мазырскі харунжы, адзін з кіраўнікоў маскоўскага гарнізона войск Ілжэдзмітрыя II Меў багаты жыццевы і вайсковы вопыт У 1611-12 удзельшчаў у захопе і ўтрыманіі Масквы. Пасля здачы Масквы сасланы ў Ніжні Ноўгарад і зняволены (1612-19). У выніку абмену палоннымі вярнуўся на радзіму Адзін з аўтараў "Дзенніка падзей, что адносяцца да "Смутнага часу" (1603-13) - своеасаблівага летапісу ваенных паходаў І баеў, якш адбылюя з часу з'яўлення на па-літычнай арэне Лжэдзмітрыя I і да разгрому абложаных у Маскоўскім Крамлі польска-літоўсюх войск апалчэннем К Мініна і Дз Пажарскага. Уласнае апавяданне Будзілы пачынаецца ў гэтым летапісе з запісу ад 6.09.1607, г. зн. з часу з'яўлення яго ў стане войск Ілжэдзмітрыя II, вядомага ў расійскай псторыі як "самазванец" і "тушынскі злодзей". Аўтар - здольны апавядальнік, мог зацікавшь чытача сваімі асабютымі назіраннямі, а часам і скалыхнуць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ен быў, як, напрыклад, страшэнная карцша голаду ў стане абложаных, дзе даходзіла да канібалізму

Буйніцкі Ігнат Цярэньцевіч
(22.8.1861-22.9.1917)
       Беларускі тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр; стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра. Нарадзіўся ў в. Палевачы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. У 1907-13 кіраўнік Першай беларускай трупы, адзін з ініцыятараў арганізацыі Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Збіраў для тэатра беларускія танцы, узоры народнага адзення, арнаменту, размалёўкі, залучаў да ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў-сялян, нястомна прапагандаваў беларускі тэатр, арганізоўваў аматарскія гурткі. Як кіраўнік тэатра падтрымліваў яго ўласнымі сродкамі. Пастаноўшчык большасці спектакляў Першай беларускай трупы. Вызначаўся тэмпераментным выкананнем беларускіх народных танцаў, якія сам і ставіў. Выступаў у ролях бытавога і характарнага плана: Аляксей ("У зімовы вечар" паводле Э.Ажэшкі), Ігнась ("Модны шляхцюк" К.Каганца), Антон, Мірановіч ("Пашыліся ў дурні", "Па рэвізіі" М.Крапіўніцкага). Залажыў асновы сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва. На радзіме яму ўстаноўлены помнік (1976, скульптар І.Місько).

Вадкоўскія - дзекабрысты, браты.
       3 дваран Віцебскай губерні Іван Фёдаравіч (1790-?) - палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступлення палка ў 1820 у Пецярбургу прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой; да 1826 сядзеў у віцебскай турме. У 1829 высланы ў дзеючую армію на Каўказ. Фёдар Фёдаравіч (1800-20.1.1844) - прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1810-12), у прыватных пансіёнах Пецярбурга. Вайсковую службу пачаў у Сямёнаўскім палку (1818), потым служыў у прэстыжным Кавалергардскім палку. У 1824 за "непрыстойныя паводзіны" (жарты ў адрас імператара і складзеную сатырычную песню) пераведзены ў Нежынскі полк. Быў членам Паўночнага і Паўднёвага таварыстваў дзекабрыстаў і падзяляў прафаму апошняга - увесці ў Расіі рэспубліканскае праўленне са знішчэннем царскай сям'і. Арыштаваны ў Курску і з 21.12.1825 утрымліваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны на вечную катаргу, пазней тэрмін катаргі быў скарочаны да 20, а потым да 13 гадоў. 3 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ., дзе і памёр. Аўтар рэвалюцыйных вершаў і музыкі песні "Славянскія дзевы". Аляксандр Фёдаравіч (каля 1801 - пасля 1837) - падпаручнік 17-га Егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне, затым у вучылішчы св. Пятра ў Пецярбургу і прыватных пансіёнах. Вайсковую службы пачаў пад-прапаршчыкам у Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступлення палка ў 1820 у Пецярбургу пераведзены ў Крамянчугскі полк, потым у 17-ы Егерскі. У 1823 прыняты ў Паўночнае таварыства сваім братам Фёдарам. Арыштаваны ў час паўстання Чарнігаўскага палка пад Новы, 1826, год у г. Белая Царква (меў намер па просьбе брата Фёдара падняць свой полк у падтрымку паўстаўшых). Пасля следства высланы ў дзеючую армію на Каўказ. У 1830 звольнены з арміі па хваробе пад строгі сакрэтны нагляд па месцы жыхарства ў Тамбоўскай губ.

Вайніловіч Восіп Мікалаевіч (1860-24.5.1890)
       Рэвалюцыянер-народнік. 3 дваран. Нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. У 1882 паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага універсітэта. Адзін са стваральнікаў нарадавольніцкага гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна ўзаемадзейнічаў з польскай рабочай партыяй "Пралетарыят" у справе сацыялістычнай прапаганды і пры стварэнні нелегальнай друкарні. Яго варшаўская кватэра выка рыстоўвалася нарадавольцамі для канспіра тыўных сувязей з "Пралетарыятам", сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступленнях варшаўскіх студэнтаў (крас. 1883) як "асоба шкоднага кірунку" і "адзін з канаводаў студэнцкіх беспарадкаў" быў выключаны з універсітэта і прыцягнуты да дазнання з устанаўленнем за ім з чэрвеня 1883 тайнага нагляду паліцыі. Жыў у Віцебску, дзе 8.3.1884 арыштаваны, да снежня 1884 зна ходзіўся пад вартай. Пасля выхаду з турмы быў пад наглядам паліцыі. Даваў прыват ныя ўрокі, займаўся літаратурнай творчасцю.

Валадковіч Марцін
       Дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Паходзіў з баярскага роду на Віцебшчыне, У 1559 працаваў пісарам канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, быў земскім пісарам, земскім суддзёй Мінскага павета, мінскім гараднічым. У першыя гады Лівонскай вайны выконваў адказныя даручэнні ў перагаворах з Масквой, быў гаспадарскім паслом на Мінскім павятовым сойміку 1566 і на Люблінскім сойме 1569. Па даручэнні Мсцібогаўскага з'езда шляхты Вялікага княства Літоўскага ў 1576 член пасольства Вялікага княства Літоўскага да Стафана Баторыя. Пасады, якія займаў Валадковіч, яго ўдзел у дыпламатычных місіях даюць падставу меркаваць, што ён меў добрую юрыдычную адукацыю, быў здольны, дасведчаны, дзелавіты. Прымаў удзел у стварэнні Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588. Унёс у іх практычны вопыт дзяржаўна-адміністрацыйнай і судовай работы, выражаў грамадска-палітычныя інтарэсы шляхты, якія аформіліся ў закон, праводзіў канцэпцыю суверэннасці Вялікага княства Літоўскага.

Вераніцын Канстанцін Васілевіч
(13.6,1834-1904?)
       Удзельнік літаратурнага жыцця на Бела русі сярэдзіны 19 ст., выкладчык, магчымы аўтар паэмы "Тарас на Парнасе". Нарадзіўся ў в. Астраўляны Віцебскага павета ў сям'і прыгонных. Спачатку запісаны пад про звішчам Васільеў. У 1845 ён атрымаў воль ную, у 1851 прыпісаўся да мяшчан г. Гарадок і выбраў сабе прозвішча Вераніцын. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844), Віцебскай губернскай гімназіі (1845-52), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852-54). У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс, у 1859 скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю "Аб беларускай гаспадарцы". Пэўны час ён кіраваў прыват ным маёнткам, збіраўся працаваць у міравых установах Магілёўскай губ., але намер не здзейсніўся. 3 1863 служыў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе і Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак. У 1874-79 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі і гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, але з-за хваробы вымушаны быў пакінуць гэту працу. 3 1880 зноў у Пецярбургу, служыў у апараце міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: тут у розныя часы жылі Някрасаў, Тургенеў, Чарнышэўскі. Захоўваў сувязі з Віцебшчынай, куды ездзіў у час адпачынку. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. У рукапісных сшытках А.Рыпінскага з фальклорнымі і літаратурнымі творамІ, якія бытавалі ў 19 ст. на Віцебшчыне, Вераніцын пры пісваюцца паэмы "Тарас на Парнасе" (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і "Два д'яўлы" (пазначана: 7.4.1860, Масква). Мова і рэаліі сведчаць пра несумненную сувязь "Двух д'яўлаў" з Віцебскам і прыналежнасць абедзвюх паэм аднаму аўтару. В. сагтраўды мог быць гэтым аўтарам як здольны разначынец, выхадзец з народа, якому ўдалося атрымаць адукацыю. На жаль, іншых доказаў пра яго аўтарства і матэрыялаў пра яго літаратурную дзейнасць не выяўлена. Вядома толькі, што яго гімназічным таварышам быў таленавіты беларускі паэт Я.П.Вуль, што Віцебск у той час быў важным асяродкам беларускай літаратуры і культуры і сама грамадская атмасфера спрыяла, такім чынам, з'яўленню значных твораў.

Вуль Ялегі Пранціш
(сапр. Карафа-Корбут Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835-1880-я гады)
       Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка, Вучыўся ў Ві цебскай гімназіі. У 1856-62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзяржаўных маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863-64 разам з бацькам і братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім і А.Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у "Альбом" Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядомы на беларускай мове верш "К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка" - узор беларускай грамадзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яскрава выяўляе талент і дэмакратычныя пазіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага беларускага селяніна Вуль вітаў творчасць і дзейнасць Вярыгі-Дарэўскага, накіраваную на абарону і асвету працоўнага народа. Верш адметны дасканаласцю формы, паэтычнай сімволікай, натуральнасцю і чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш "Ня новая думка" (1859), таксама ўлісаны ў "Альбом". Творы Вуля пры жыцці не друкаваліся. Верш "К дудару Арцёму..." ўпершыню апублікаваны ў "Нашай ніве" (9.11.1912).

Вяжбіцкі (Вяржбіцкі; Wierzbicki) Казімір (1704-55)
       Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Вывучаў рыторыку, філасофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй "Логіцы...", выдадзенай у 1738 у Вільні, крытыкаваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалін і іманентнасць іх рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператваралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляў многія палажэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступалі эмпірычная і сенсуалістычная тэндэнцыі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвярджаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэчы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, паводле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане што-небудзь сказаць пра рэчы. Розум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. прызнаў за аксіёму вядомую формулу сенсуалізму: "Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях".

Вярыга Аляксандр Андрэевіч (5.12.1837-26.3.1905)
       Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1860). Быў на вайсковай службе, але хутка выйшаў у адстаўку і міністэрствам народнай асветы накіраваны за мяжу. Вярнуўшыся адтуль у 1866, абараніў магістэрскую ды сертацыю на тэму "Азабензід і яго гамолагі" (Адэса, 1866) і быў прызначаны дацэн там кафедры хіміі ў Новарасійскім універсітэце. У 1871 абараніў доктарскую дысертацыю і стаў экстраардынарным, а ў 1873 ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта. Сярод яго вучняў былі знакамітыя хімікі, у тым ліку М. Дз. Зялінскі. Вялікае значэнне і вядомасць мела яго барацьба з фальсіфікацыяй прадуктаў харчавання ў Адэсе. Вярыга аўтар шэрагу навуковых прац па хіміі, сярод якіх "Пра азабензід і прадукты яго злучэнняў" (1870), "Даследаванне адэскіх саляных ліманаў" (1871), "Пра серу ў адэскім каменнавугальным газе" (1874) і інш.

Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнціявіч (1825-1896)
       Беларускі вучоны-архівіст, археограф. Верагодна паходзіў з Віцебшчыны. У 1839-47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семенарыі. У 1847-53 працаваў Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губерскім праўленні, губерскім статыстычным камітэце. З 1888 архіварыўс Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. Адзін са складальнікаў і рэдактараў (в.17-26) "Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў". У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай цэрквы ў гісторыі Беларусі 16-17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велечыні іх надзелаў, павінасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газ."Витебские губернские ведомости").

Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (4.11.1816-1884)
       Беларускі пісьменнік, рэвалюцыянер, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Кублічы Лепельскага павета Віцебскай губ. (цяпер Ушацкі раён). Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Адукацыю атрымаў у Забельскай гімназіі. Служыў у розных установах Віцебска. Ажаніўшыся, набыў у Віцебскім павеце маёнтак Стайкі. У 1852 калежскі рэгістратар, у 1885 губернскі сакратар. У 1850-я гады арганізаваў у Віцебску прыватную бібліятэку для гарадской беднаты. У Вільні і Пецяцбургу меў сувязі з газетамі "Kurjer Wilenski", ("Віленскі веснік"), "Slovo" ("Слова"). За ўдзел у паўстанні 1863-64 быў сасланы царскімі ўладамі ва Усолле (Усходняя Сібір), з 1868 - на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.
       Адзіная кніга Вчрыгі-Дарэўскага - аповесць у вершах на польскай мове "Гутарка аб сваяку" - пад псеўданімам "Беларуская Дуда" надрукавана ў 1858. У 1859-61 друкаваўся ў часопісе ("Ruch muzycny") "Музычны рух", дзе пісаў пра музычнае жыццё Віцебска. На працягу 1858-63 вёў рукапісны "Альбом", у якім пакінулі свае запісы вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры Беларусі і Літвы таго часу: У.Сыракомля, В.Каратынскі, А..Кіркор, М.Балінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш. Аўтар паэмы "Ахульга" (тэматычна звязана з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы "Гордасць", камедый "Хцівасць" і "Грэх 4-ы - гнеў", дарожных нататкаў "Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай" (матэрыялам паслужыла паездка Вярыгі-Дарэўскага ў т. зв. інфляндскія паветы Віцебскай губ. ў 1859), твораў "Быхаў", "Паўрот Міхалка", вершы "Думка хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці" (1858) і інш. Пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Конрад Валенрод". Беларускія творы Вярыгі-Дарэўскага з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы амаль усіх іх не знойдзены. Пры жыцці апублікаваны маналог-думка "Саддатка" (урывак з камедыі "Грэх 4-ы - гнеў") і верш "Бялыніцка наша маці!..". У копіі захавалася вершаваная імправізацыя "Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне" (нап. 1858). Напісаў баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, гтрысвечаны Э.Жалігоўскаму, і інш. А.Кіркор называў Вярыгу-Дарэўскага пасля Дуніна-Марцінкевіча "другім з выдатнейшых беларускіх паэтаў і празаікаў".

Вярыга Браніслаў Фартунатавіч (1860-13.6.1925)
       Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся на Віцеб шчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1881) і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І.М.Сечанава і І.П.Паўлава. У 1888 абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э.Пфлюгера і І.І.Мечнікава. У 1897-1914 прафесар Но варасійскага універсітэта ў Адэсе, з 1917 Пермскага універсітэта. Даследаванні В. прысвечаны галоўным чынам электрафі зіялогіі; адкрыў і апісаў з'яву катоднай дэп рэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе па вышэннем у вобласці прыкладання като да). Устанавіў, што гальванічны току за лежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх і тканках устанавіў (1892) уплыў О2 на здольнасць крыві звязваць СО2 (эфект Вярыгі).

Вярэнька Францішак Леапольдавіч (15.3.1862-4.3.1892)
       Беларускі краязнавец і археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Пуцілкавічы Барысаўскага павета (цяпер Ушацкі р-н). Скончыў Мінскую гімназію (1881), Варшаўскі універсітэт (1887). У 1886 за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі сучаснага Ушацкага раёна ўздоўж р. Ушача, даследаваў гарадзішчы, выявіў шмат прадметаў матэрыяльнай культуры старажытнасці. У наваколлі в. Пуцілкавічы ў 1887-91 выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку і каля 50 курганных груп раннефеадальнага часу, даследаваў 36 курганоў, склаў археалагічную карту ваколіц вёскі (уключала 85 помнікаў). Глыбока вывучаў народны побыт. Аўтар зборніка "Аб народных леках" (выд. ў 1896), матэрыялы для якога сабраў у паўночнай частцы Барысаўскага і заходняй частцы Лепельскага паветаў. Зборнік з'яўляецца са май вялікай працай аб знахарстве, вераваннях, забабонах, прымхах, звязаных з хваробамі чалавека, і аб сродках народнай медыцыны таго часу. Вярэнька канстатаваў, што ва ўяўленні беларускіх сялян хваробы і смерць атаясамліваліся з жывымі істотамі. Таму ўсё знахарскае лячэнне зводзілася да прыёмаў, з дапамогай якіх можна было б "выг наць" хваробу з чалавека. У рукапісах засталіся падрыхтаваныя да друку яго працы "Курганы ў Пуцілкавічах (1887-92)", "Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах", археалагічныя карты, схемы гарадзішчаў, замчышчаў, запісы беларускага фальклору. Частка матэ рыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археалагічным музеі.

Гаворскі Ксенафонт Антонавіч (1821-29.6.1871)
       Археолаг, гісторык, выдавец. Нарадзіўся ў Кіеве? Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1845). Працаваў выкладчы кам Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857-58 рэдагаваў неафіцыйную частку "Витебских губернских ведомостей", у 1862-69 рэдактар-выдавец часопіса "Вестнік Западной Росснн". У пачатку 1850-х гадоў даследаваў 10 курганоў на Полаччыне, упершыню апісаў іх будову. Вывучаў старажытную "Альгердаву" дарогу з Полацка на Вільню, рэшткі старажытных пабудоў Полаччыны, некалькі гарадзішчаў, на якіх апісаў могільнікі больш позняга часу. Пісаў пра гісторыю праваслаўных цэркваў на Беларусі. Творы: Поездка (14 сент. 1852) из г. Полоцка по направлению, так называемой Ольгердовой дороги; Археологаческие разыскания в окрестностях г. Полоцка // Зап. имп. Археологического о-ва. Спб., 1853. Т. 5; Древние акты и документы XVI и XVII века... преимущественно относящиеся до Западного края, с примеч. и объяснен. К.Говорского // Витебские губернские ведомости. 1858. № 3-8, 12-14, 22-28, 35, 38; Исторические сведения о Полоцком Софийском соборе. С двумя отрывками из неизданной истории Полоцкой епархии // Там жа. № 39-52; Историческое описанне полоцкого Борисо-Глебского монастыря // Вестн. Западной России. 1865. Кн. 5, нояб.

Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860-1914)
       Беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут (1885). Выкладаў у Далынскім народным вучылішчы (Невельскі павет Віцебскай губ.), Невельскім павятовым вучылішчы. У 1894-98 супрацоўнічаў у газеце "Витебские губернские ведомости". У 1899 пераехаў на Каўказ, потым на Кубань, дзе працаваў інспектарам народных вучылішчаў. 3 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. На працягу ўсяго жыцця вывучаў гісторыю, фальклор і побыт беларусаў, У гісторыка-этнаграфічных нарысах на падставе гістарычных звестак, шматлікіх помнікаў, фактаў і легенд даказваў існаванне на тэрыторыі старажытнай Беларусі апрача агульнавядомых яшчэ і мноства карацейшых водных шляхоў зносін ("Пра волакі Вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі", 1894); апісаў населеныя пункты па Заходняй Дзвіне ("Уніз па Дзвіне", 1895), флору і фауну, стан земляробства і жывёлагадоўлі, гандлю, промыслаў і адукацыі ў Лепельскім павеце ("Лепельскі павет Віцебскай губерні", 1895), язычніцкія вераванні, рэлігійныя абрады, звычаі продкаў палешукоў ("Старына старадаўняя", 1897). Гісторыю ўзнікнення і бытавання беларускай мовы апісаў у працы "Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў" (1896). У сваіх мастацкіх творах падкрэсліваў, што маральнае аблічча людзей, іх сумленне, адчуванне залежаць ад іх адносін да зямлі ("Зямля і араты", нап. 1894), а вайсковая служба жахлівай салдацкай муштрай, ганьбай і знявагай чалавечай годнасці ператварае працаўніка-селяніна ў хворага, нямоглага чалавека (аповесць "Не дайшоў да роднай хаты", 1899). Пісаў апавяданнІ для дзяцей. Прыхільнік стварэння пры школах садоў і агародаў, пчальнікоў, майстэрняў і інш. Тв.: Экономмческий очерк Невельского уезда. Внтебск, 1895; Об устройстве садовых питомников при народных школах // Витебские губернские ведомости. 1894. №74-75.

Гардзіслава Святаслаўна (у манастве Еўдакія;пасля 1110-?)
       Асветніца, дачка полацкага князя Святаслава-Георгія Усяславіча; малодшая сястра Прадславы (Ефрасінні Полацкай), адна з яе бліжэйшых паплечніц і прадаўжальніца спраў. Каб выбраць сабе памочніцу, Ефрасіння Полацкая, відаць, кіравалася тым, што Гардзіслава была дастаткова ўспрымальная, па слухмяная і мела здольнасці да навук, а паводзіны старэйшай сястры заўсёды былі для яе ўзорам высокай духоўнасці і самаах вярнага служэння Бацькаўшчыне. Засна ваўшы паблізу Полацка Спасаўскі манастыр (не пазней 1128), Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Як паведамляецца ў "Жыціі Ефрасінні Полацкай", ігумення "рупна вучыла яе ратаванню душы, а тая рупна пры мала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё і кажучы гэтак: "Госпад Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі святымі малітвамі, панна". У хуткім часе адбылося тайнае пастрыжэнне Гардзіславы ў манашкі і яна атрымала імя Еўдакія. Праз пэўны час ёй было даверана вядзенне ўсіх гаспадарчых спраў святога жытла, і шмат гадоў гэта было асноўным яе абавязкам. Калі пад канец свайго жыцця Ефрасіння Полацкая вырашыла накіравацца ў паломніцтва ў Іерусалім, то яна, паводле "Жыція...", даручыла "ўладарыць і ладзіць сястры сваёй Еўдакіі абодва манастыры". Гэта было сведчаннем таго, что Гардзіслава ўзяла на свае плечы кі раўніцтва не толькі жаночым, але і мужчынскім манастыром, таксама заснаваным Ефрасінняй. Пасля смерці Ефрасінні, верагодна, Гардзіслава вяла яшчэ і летапісы. Гардзіслава-Еўдакія не толькі захоўвала ўсё, што было зроблена намаганнямі Ефрасінні, але і развівала, узбагачала яе пачынанні. Мяркуюць, што дарадчыкам новай ігуменні ў многіх пытаннях быў Кірыла Тураўскі, які стаў епіскапам у Тураве крыху раней, чым Еўдакія настаяцельніцай у Полацку. I калі існавала пастаянная перапіска паміж такімі буйнымі цэнтрамі культуры, якімі былі ў той час тураўская епархія і полацкія манастыры, то, найбольш верагодна, яна вялася не паміж КІрылам Тураўскім і Ефрасінняй, як прынята лічыць, а паміж "тураўскім златавустам" і Еўдакіяй. Ёсць падставы сцвярджаць, што Гардзіслава была адной з першых, хто пачаў дамагацца кананізацыі Ефрасінні Полацкай.

Гардзялкоўская Тэрэза (1854 - май 1933)
       Беларуская перакладчыца і выдавец. Мела маёнтак Габрылёва-Папоўна (Талачынскі раён Віцебскай вобл., у межах в. Сані). У 1908 з сынам Канстанцінам арганізавала там беларускую школу, дзе настаўнікам працаваў Я.Колас. На беларускую мову перакладала творы рускіх, польскіх пісьменнікаў ("Дым" М.Канапніцкай, 1909; "Архіп і Лявонка" М.Горкага, 1910; "Дзядзька Голад" С.Віткевіча, 1911). Друкавалася пад псеўдаўнімам Зязюля, Г.Т. На ўласныя сродкі выдавала свае пераклады і кніг Я.Коласа, Ядвігіна Ш. і інш.

Гінтаўт-Дзевалоўскі Уладзіслаў Люцыян Францавіч (1857-1925)
       Дзеяч народніцкага руху. Нарадзіўся ў Дзісенскім павеце Віцебскай губерніі. У час вучобы ў Віцебскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 выключаны з гімназіі. 3 канца 1878 член аднаго з маскоўскіх гурткоў "Зямлі і волі". 7.3.1879 арыштаваны па падазрэнні ў замаху на правакатара Н.Рэнштэйна. У час следства эмігрыраваў за мяжу. У 1880 у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці руска-беларускай і польскай рэвалюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі, падтрьшліваў цесныя сувязі з радзімай. Яго першыя крокі ў літаратуры падтрымаў І.С.Тургенеў, дапамог змясціць у газеце "Порядок" апавяданне "Пяцьдзесят дзве гадзіны на абломку ў адкрытым моры". 25.12.1881 Г.-Дз. арыштаваны ў Харкаве, але 4.12.1882 Маскоўскі акруговы суд яго апраўдаў. Пазней абвінавачаны ў палітычнай нядобранадзейнасці і ў чэрвені 1883 высланы на 3 гады ў Заходнюю Сібір, дзе і памёр.

Гласко Іван Антонавіч (літ. псеўданім Рапацкі;8.2.1855-1881)
       Дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў Полацкім павеце. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У пачатку 1873 увайшоў у народніцкую групу Пецярбурга У 1874 заснаваў у Пецярбургу польска-беларускі сацыялістычны гурток, які наладзіў сувязі з народніцкімі гурткамі на Беларусі, з рэвалюцыйнымі арганізацы ямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова. У чэрвені 1876 у Лондане наладзіў кантакты з прадстаўнікамі рускіх рэвалюцыйных эмігрантаў, аб'яднаных вакол газеты "Вперед". Змясціў у газеце "Вперед" вялікую карэспандэнцыю "3 Беларусі" пра грамадска-палітычны рух на радзіме. Пасля вяртання ў Пецярбург арыштаваны, потым знаходзіўся пад наглядам пагтіцыі. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 у якасці фельчара, за мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам. У 1878 арыштаваны ў Варшаве за удзел у рэвалюцыйным руху і зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. 14.4.1880 высланы ў Сібір, дзе адбываў адміністрацыйную ссылку ў Краснаярску. Памёр у час сустрэчы чарговай партыі палітычных вязняў, узрушаны жудасным выглядам людзей, скаваных ланцугамі.

Глебаў Іван Аляксандравіч (21.6.1864-?)
       Беларускі гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Пецярбурскі ун-т (1886). Выкладаў гісторыю і геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. 3 1902 працаваў у Віленскім настаўніцкім інстытуце. У 1907-17 дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Выступаў за перабудову і дэмакратызацыю школьнай справы і працаваў над удасканаленнем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Удзельнік з'езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў і начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі (Магілёў, 1917). Аўтар "Гістарычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617-1630-1901 гг." (1903; на рус. мове). Звестак пра Глебава пасля 1917 няма.

Грабніцкі (Дактаровіч) Адам Станіслававіч (6.1.1858-13.10.1941)
       Памолаг (вучоны ў галіне садоўніцтва). Нарадзіўся ў маёнтку Цётшы Лепельскага пав. Віцебскай губ. У 1883 скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу, У якім з 1883 па 1922 выкладаў садоўніцтва і агародніцтва, прафесар. У 1890-1904 каля мяст. Дукшты (цяпер Дукштас, Літва) заснаваў памалагічны сад, які назваў Раем. У ім было 1197 сартоў пладовых дрэў. Збіраў пладовыя дрэвы, даследаваў іх плоданашэнне, марозаўстойлівасць, урадлівасць. У 1903-06 рэдагаваў дапаможнік па памалогіі "Атлас пладоў" (в. 1-4), у якім апісаў пладовыя дрэвы, пашыраныя ў Расіі, у т.л. на Бела русі і ў Літве. Вылучаў новыя віды народ най селекцыі. Асноўныя працы прысвечаны сортавылучэнню і апыленню пладовых культур. УдзельнІчаў у стварэнні Поўнай энцыклапедыі рускай сельскай гаспадаркі. У мястэчку Дукштас Грабніцкаму пастаўлены помнік.

Грабніцкі Фларыян (16647-1762)
       Царкоўна-уніяцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. Паходзіў са шляхецкай сям'і Полацкага ваяводства. Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле іншых звестак Віленскую акадэмію). Доктар багаслоўя. У 1709 уступіў у ордэн базыльян, з 1713 ігумен Віленскага манастыра св. Тройцы і мітрапаліцкі афіцыял, у 1719 суфраган (памочнік) архіепіскапа полацкага, епіскап віцебскі, у 1716-62 мітрапаліт кіеўскі. Пашыраў унію ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваючы прымусовыя метады і місіянерскую дзейнасць. Удзельнік Замойскага сабора гэка-каталіцкай царквы (1720). Рэфармаваў базыльянскія манастыры ў Полацкай архіепархіі. Дбаў пра адукацыю кліра, апекаваў уніяцкія святыні. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738-50). Пахаваны ў гэтым храме.

Грыгыровіч Іван Іванавіч
(12.9.1790, паводле іншых звестак 6.9.1792-13.11.1852)
       Беларускі гісторык, археограф і мовазнавец. Нарадзіўся ў г. Прапойску (цяпер Слаўгарад) Магілёўскай губ. ў сям'і права слаўнага святара. Яго бацька выкладаў рыторыку ў Магілёўскай семінарыі, потым быў святаром у Рагачове, Прапойску, Гомелі. Маці - пляменніца беларускага архіепіскапа Т.Каніскага. Пачатковую адукацыю атрымаў ад бацькі, які асаблівую ўвагу звяртаў на грунтоўнае засваенне грэчаскай і лацінскай моў. У 1802 Грыгаровіч паступіў у Магілеўскую духоўную семінарыю. Скончыўшы семінарыю ў 1811, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім павятовым духоўным вучылішчы (да 1815). На здольнага да навукі юнака звярнуў увагу вядомы збіральнік стара друкаў і мецэнат навукі граф М.ТІ.Румянцаў і на свой кошт паслаў Грыгаровіча для далейшай адукацыі ў Пецярбург. 3 1815 Грыгаровіч - студэнт Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе най лепшым чынам асвоіў гісторыю і філалогію. У час навучання выконваў даручэнні свайго апекуна: адшукваў у бібліятэках і архівах рэдкія творы і прапаноўваў іх на выданне ці перавыданне, збіраў патрэбныя для яго звесткі ў рукапісах, перакладаў з лацінскай і польскай моў архіўныя даку менты і лісты. Яго кандыдацкай дысерта цыяй стала даследаванне пра наўгародскіх гтасаднікаў. Напісаў таксама гістарычныя даведкі пра Васіля Яраславіча, князя Бароўскага, св. Дзмітрыя Салунскага, пра Ноўгарад-Северскі Праабражэнскі манастыр і інш. Закончыўшы ў 1819 акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, Грыгаровіч вярнуўся ў Гомель і заняў месца бацькі - протаіерэя гомельскага кафедральнага сабора. У студзені 1820 ён пасвечаны ў святары, уведзены ў сан протаіерэя гомельскай царквы, адначасова прызначаны рэктарам гомельскіх павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам пропаведзяў Гомельскага духоўнага праўлення. Пры куратарстве Румянцава дысертацыя Грыгаровіча ў 1821 бьша надрукавана ў Маскве пад назвай "Гістарычны і храналагічны вопыт аб Пасадніках Наўгародскіх: Са старажытных рускіх летапісаў". У 1824 ён напісаў свой значны гістарычны твор "Беларуская іерархія" і накіраваў яго для ўхвалення ў Сінод, дзе ён праляжаў 170 гадоў (выдадзены ў Мінску ў перакладзе на беларускую мову ў 1992). Грыгаровіч адшукваў і збіраў таксама дакументы, якія адлюстроўвалі палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі. 3 такіх матэрыялаў і склаўся першы ў беларускай навуцы археаграфічны зборнік "Беларускі архіў старажытных грамат" (1824), у прадмове да якога аўтар падкрэсліваў, што гэтыя дакументы "з'яўляюцца крыніцай да гісторыі Беларусі, царкоўнай і грамадзянскай, і ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага". У Гомелі Грыгаровіч зрабіў некалькі навуковых апісанняў рукапісных кніг з бібліятэкі Румянцава: Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі і служэбніка 14 ст., Лаўрышаўска га евангелля 13 ст. (зараз гэтыя рукапісныя кнігі захоўваюцца ў Расійскай бібліятэцы ў Маскве).
       У 1829 Грыгаровіч пераведзены ў Віцебск, дзе прызначаны рэктарам павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам казанняў, настаўнікам гімназіі. Тут ім зроблена першая спроба навуковага апісання Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку ("Весткі пра старажытны храм Хрыста Збавіцеля, пабудаваны ў 12 ст. прападобнай Ефрасінняй паблізу Полацка"). 3 1831 жыў і працаваў у Пецярбургу. Тут ён прадоўжыў працу над 2-й часткай "Бе ларускага архіва старажытных грамат", у 1834 выдаў кнігу "Перапіска пап з расійскімі гасударамі...", у якой сабраны дакумен ты знешнепалітычнага характару. Ён пад рыхтаваў, напісаў прадмову і выдаў у 1835 творы беларускага архіепіскапа Каніскага, заўважаныя А.С.Пушкіным: "...І. Грыгаровіч, выдаўшы сачыненне вялікага архіепіскапа Беларусі, зрабіў грамадству важную паслугу". У 1837 Грыгаровіча прынялі ў члены археаграфічнай камісіі, а ў 1838 прызначылі галоўным рэдактарам актаў камісіі. У выніку яго нястомнай працы выйшлі ў свет 4 тамы "Актаў, якія адносяцца да Заходняй Расіі" (т. 1-5, 1846-53). У 1847 Г. распачаў працу над "Слоўнікам заходнярускіх гаворак". Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён сфармуляваў наступным чынам: "Складальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні і ў сваіх малітвах да Бога і ў сваіх законах. СлоўнІк ёсць летапіс мовы, і ў гэты летапіс павінны быць унесены ўсе факты, якія былі і ёсць". На жаль, закончыць працу над слоўнікам Грыгаровічу не ўдалося. Захаваліся рукапісы на літары А, Б, В. Пра сэнс сваёй наву ковай дзейнасці Грыгаровіч пісаў брату Васілю: "... і наша Беларусь не зусім знікне з твару Зямлі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўная і дабрачынная, чым зараз". Дзеці ж напісалі на яго надма гіллі: "Мне здаецца, што недарэмна пра жыў".
       Архіў Грыгаровіча захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты